Прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі да сезона рыхтуюцца

3 апреля 2015

Дачнікі і жыхары сельскай мясцовасці Мінскай вобласці рыхтуюцца да вясенне-летняга сезона. Пакуль надвор'е не дазваляе весці працы на зямлі ў поўнай меры, ёсць нагода аднавіць працоўны інвентар, купіць насенне і саджанцы. Да сезона рыхтуюцца і прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі. Чым сёлета здзівяць кааператары, і які сэрвіс будзе даступны ў самых аддаленых садовых таварыствах?

Аляксей Кандраценка выехаў на зямельны ўчастак. Аграрый па прызванні і дачнік са стажам Уладзімір Зайцаў з самай раніцы на градках. Ведае - старанні прынясуць вынік: дзякуючы добраму насенню і якаснай апрацоўцы глебы ўраджай гарантаваны.

Насенне, саджанцы, працоўны інвентар і мэбля для адпачынку – максімум таго, што радуе такіх дачнікаў, як Уладзімір, сёння прадэманстравалі ў пасёлку Сеніца. Кааператары з усёй краіны абмяркоўвалі як правесці сезон.

Адна з галоўных навінак - аўтамагазіны. У запатрабаванага на вёсцы сэрвісу - новае амплуа.

Развіццё мабільнага гандлю прыметна не толькі па новых мадэлях магазінаў на колах, але і іх функцыях. З традыцыйных аўтакрам яны ператвараюцца ў сапраўдныя міні-маркеты. Менавіта такія ўжо хутка паедуць па дарогах Дзяржынскага раёна.

Новыя мадэлі барбекю - у якасці паліва не вугаль, а газ. Гэта больш эканомна. Плюс магчымасць адначасова прыгатаваць стэйк і плоў. Шырокі асартымент гарбаты, кактэйляў і гатовых страў - летнія кафэ Белкаапсаюза гатовыя прапанаваць якасны сэрвіс.

Зараз падрыхтоўка да летняга сезона працягваецца. На сто працэнтаў усе структуры Белкаапсаюза будуць гатовыя да 15 красавіка.