Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі плануецца пабудаваць сартавальна-перагрузачныя станцыі

19 сентября 2013

Да 2015 года ва ўсіх буйных гарадах Беларусі плануецца пабудаваць сартавальна-перагрузачныя станцыі. Як заявілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, колькасць бытавых адходаў з кожным годам павялічваецца ў сярэднім на 7%. І толькі 15% ад колькасці гэтых адыходаў праходзяць працэс перапрацоўкі.


Будаўніцтва заводаў прафінансуюць знешнія інвестары. Каб зрабіць працу сартавальных станцый рэнтабельнай, вырасце кошт утылізацыі камунальных адходаў.