Два срэбры і адна бронза

9 августа 2014

Два срэбры і адну бронзу паклалі сёння ў скарбонку зборнай нашы весляры на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Маскве. Трохі не хапіла да золата Соф'і Юрчанцы і Аляксандры Грышынай. У фінале амаль на ўсёй кіламетровай дыстанцыі нашы дзяўчаты лідзіравалі, але на фінішы выпусцілі перавагу. Яшчэ адно срэбра на рахунку мужчынскай каноэ-чацвёркі. Жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Маргарыты Цішкевіч, Надзеі Ляпешкі, Вольгі Худзенкі і Марыны Літвінчук выйгралі бронзу на дыстанцыі 500 метраў.