Хлебаробы Цэнтральнага рэгіёна завяршаюць уборачную

6 Жніўня 2014

Першымі збожжа з палёў сабралі Клецкі, Капыльскі і Нясвіжскі раёны. Такім чынам, агульны каравай Цэнтральнага рэгіёна набліжаецца да двух мільёнаў тон збожжа.


Па-ранейшаму сярод 22-х раёнаў па намалоце лідзіруе Слуцкі - там хлебаробы сабралі амаль 170 тысяч тон збожжа, яму саступае Нясвіжскі раён - больш за 162 тысячы тон. Тройку лідараў замыкаюць Капыльскія аграрыі - яны намалацілі 158 тысяч тон збожжа.


Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць больш за 70 цэнтнераў з гектара. У лідарах - Клецкі раён: тут больш за 58 цэнтнераў з гектара і Мінскі - 57 цэнтнераў з гектара. Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - 42 цэнтнеры.