"Дынама" супраць "Куньлуня" ў матчы рэгулярнага сезона КХЛ у 14:20 на "Беларусь 5"

16 ноября 2017

Падоўжыць няўдалую серыю клуба "Куньлунь" і зарабіць тры ачкі ў матчы. З такімі думкамі хакеісты мінскага "Дынама" сёння выйдуць на лёд супраць кітайскай каманды ў матчы рэгулярнага сезона КХЛ. За "Куньлунь" выступаюць беларускія абаронцы Варабей і Грабарэнка і нападаючы Андрэй Касціцын. Апошнія тры гульні ў чэмпіянаце каманда прайграла. 

Прамая трансляцыя з Кітая пачнецца ў 14:20 на тэлеканале "Беларусь 5".