У Беларусі назіраецца скарачэнне колькасці вакансій

3 июня 2020
За апошні месяц - больш чым на 13 тысяч. Закрыццё межаў на фоне пандэміі каранавіруса паўплывала на цэлыя галіны бізнесу. Па словах экспертаў, наймальнікі ўзялі паўзу і не спяшаюцца прапаноўваць рабочыя месцы. У асноўным попыт знізіўся ў сферы турызму, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу. Адметна, што ад наймальнікаў сталі з'яўляцца запыты і на новыя прафесіі. Больш чым 60 заявак паступіла на медыцынскіх дезынсектараў і валанцёраў па бяспечнай дастаўцы абедаў медперсаналу.