Палімерны пластык у вобразах

29 сентября 2015

У сталіцы адкрылася выстава дызайнерскіх лялек “Прэм’ера”. Гарадская бабуля, цёмны прынц і царэўна-лебедзь – экспазіцыя аб’яднала 17 дэбютных работ “Майстэрні аўтарскай лялькі” Ірыны Ражко. Асноўны акцэнт – на дэталях. Усе экспанаты аздобленыя натуральнымі матэрыяламі – лямцам, шэрсцю, скурай, стужкамі. На стварэнне аднаго героя патрабуецца не менш як тры месяцы.

Работы гэтай майстэрні вядомыя і ў гарадах СНД. Наведвальнікі падчас працы выставы правядуць майстар-класы. Паглядзець аўтарскія вобразы можна да 22 лістапада.