Барысаўскі БАТЭ не змог прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў

30 августа 2018

Барысаўскі БАТЭ не змог прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, але еўракубкавая восень у беларусаў будзе. "Жоўта-сінія" прайгралі галандскаму ПСВ і на выездзе. Ужо пасля першай паловы галандцы вялі 2:0, а ў другім тайме гаспадары дабавілі - 3:0. БАТЭ ў выніку згуляе ў групавой стадыі Лігі Еўропы. Жараб'ёўка турніру пройдзе заўтра, у 14 гадзін пачнецца прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Адзначым, з гэтага сезона агляды ўсіх гульняў Лігі чэмпіёнаў можна знайсці на нашым сайце tvr.by.