Чэмпіянат свету па футболе - 2018. Швецыя - Беларусь. Прамое ўключэнне

25 марта 2017

Зборная Беларусі па футболе гэтымі хвілінамі ўпарта спрабуе адабраць ачкі ў грознай Швецыі. Матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2018 прымае "Фрэндс Арэна".

Нагадаю, для галоўнага трэнера Ігара Крывушэнкі гэтае супрацьстаянне дэбютнае. Букмекеры аддалі перавагу скандынавам - шэсць да аднаго. Для беларускай каманды гэта апошняя рэальная магчымасць застацца ў барацьбе за пуцёўкі на чэмпіянат свету. Перад паездкай у Стакгольм беларусы займалі перадапошняе месца з двума баламі, у другой і трэцяй каманд - гэта зборныя Нідэрландаў і Швецыі - па 7 ачкоў. Зараз ідзе другі тайм, тэлеканал "Беларусь 2" вядзе прамую трансляцыю. Швецыя выйграе 2:0.