Біятлон. Кубак свету. Хварэем за нашых у гонцы праследавання на "Беларусь 5"

22 декабря 2018

Гонка праследавання на этапе Кубка свету ў чэшскім Нове-Места. Сёння ў праграме трэцяга этапу будуць спаборнічаць дзяўчаты і мужчыны. Спачатку на старт выйдуць двое беларусаў - на 47-й пазіцыі стартуе Дзмітрый Лазоўскі. На 49-й - Раман Ялётнаў. " Беларусь 5" пакажа мужчынскую гонку праследавання ў прамым эфіры ў 17 гадзін. А ўжо пасля на старт чэшскай трасы выйдуць дзяўчаты. У гэтую гонку адабраліся таксама дзве прадстаўніцы Беларусі - Ірына Крыўко напярэдадні ў спрынце стала 20-й. А Ірына Кручынкіна - 50-й.