У Мексіцы стартуе выніковы тэнісны турнір года

10 ноября 2021
У Мексіцы сёння стартуе выніковы турнір года па тэнісе. Першымі на корце з'явяцца чэшка Барбара Крэйчыкава і эстонка Анет Кантавейт. Матч пачнецца ў 23:00 - у прамым эфіры яго пакажа "Беларусь 5". Беларуска Арына Сабаленка па выніках жараб'ёўкі трапіла ў квартэт "Чычэн-Іца". Дарэчы, групы так названыя ў гонар старажытных мексіканскіх гарадоў.