БГК імя Мяшкова сёння прымае славацкі "Татран" у матчы 9-га тура

10 декабря 2017

Падняцца на другое месца ў турнірнай табліцы SEHA-лігі. БГК імя Мяшкова сёння прымае славацкі "Татран" у матчы 9-га тура. Беларускі клуб выйграў 5 матчаў запар, у васьмі сустрэчах розыгрышу брастаўчане пацярпелі толькі 2 паражэнні. У выпадку поспеху ў гульні з "Татранам" БГК абыдзе ў турнірнай табліцы "Заграб". Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гульню ў запісе заўтра ў 16:25.