Прадпрыемству "АГАТ - сістэмы кіравання" 50 гадоў

26 февраля 2019

Юбілей сёння адзначае прызнаны лідар на рынку аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі і зброяй. Прадпрыемству "АГАТ - сістэмы кіравання" 50 гадоў. Са святам кіраўніцтва, работнікаў і ветэранаў кіруючай кампаніі холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Сёння "АГАТ" рэалізуе поўны цыкл вырабу сучаснай і якаснай прадукцыі ваеннага прызначэння шырокага спектру, а таксама высокатэхналагічных сродкаў камунікацый, якія запатрабаваныя і ў цывільных галінах эканомікі - энергетыцы, транспарце і сувязі. Яна валодае высокай канкурэнтаздольнасцю і карыстаецца стабільным попытам за мяжой.