Цяперашнія ўмовы на рынку Форэкс у Беларусі камфортныя

14 марта 2016

Цяперашнія ўмовы на рынку Форэкс у Беларусі камфортныя для прыходу замежных гульцоў. Так лічыць кіраўніцтва Беларускай валютна-фондавай біржы.

Форэкс - гэта сусветны валютны рынак, дзе адны валюты купляюцца і прадаюцца за другія, а зберажэнні прымнажаюцца на розніцы курсаў. Паводле ацэнак экспертаў, на беларускі рынак можа прыйсці каля 80-ці тысяч замежных інвестараў. Нагадаем, з пачатку сакавіка пастановай урада і Нацбанка Беларуская валютна-фондавая біржа вызначаная Нацыянальным форэкс-цэнтрам. Ён будзе збіраць і перадаваць справаздачнасць па кампаніях рэгулятару, кантраляваць правільнасць ажыццяўлення аперацый, разбірацца ў некарэктных паводзінах кампаній, а таксама фарміраваць і ўтрымліваць гарантыйны фонд.

Андрэй Аўхіменя, старшыня праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы:

"Гульня на рынку Форэкс з высокай рызыкай. Гэта не дэпазіты ў банках Рэспублікі Беларусь. Вяртанне дэпазітаў гарантуецца дзяржавай, то на рынку Форэкс вашу суму, якая можа быць вернутая ў выпадку праблем з форэкс-кампаніяй - 500 долараў ЗША, змогуць атрымаць добрапрыстойныя інвестары з гарантыйнага фонду".

Гарантыйны фонд ствараецца за кошт узносаў суб'ектаў пазабіржавага рынку Форэкс. Яго сродкі размесцяць на бягучых банкаўскіх рахунках у Беларусбанку.