"Беларусь 5" пакажа сустрэчу Вікторыі Азаранкі і Алізе Карне ў 16:30

2 мая 2016

У 16:30 - запланаваны пачатак матчу другога круга прэстыжнага тэніснага турніру ў Мадрыдзе паміж Вікторыяй Азаранкай і Алізе Карне. Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа сустрэчу. Адзначым, дзяўчаты правялі адна з адной чатыры матчы, адзін з якіх быў на грунтавых кортах - Ралан Гарос. І лік у асабістым супрацьстаянні 4:0 у карысць Азаранкі.