У Парыжы больш за тысячу пілотаў і бортправаднікоў Air France выйшлі на акцыю пратэсту

23 октября 2015

Яны хацелі выказаць нязгоду з планамі кіраўніцтва правесці рэструктурызацыю авіякампаніі. На іх думку, яна павернецца пагаршэннем умоў працы і масавымі звальненнямі. Без працы могуць застацца амаль тры тысячы чалавек. Акрамя таго, дэманстранты патрабавалі спыніць дысцыплінарныя і судовыя разгляды ў дачыненні да іх калег, якія ўдзельнічалі ў калатнечы ля штаб-кватэры ў парыжскім Руасі ў пачатку кастрычніка. Тады дэманстранты ўварваліся ў офіс і сарвалі нараду, на якой павінны былі прыняць рашэнне аб маштабных скарачэннях штату. Пры гэтым яны выштурхалі на вуліцу начальніка аддзела кадраў, сарвалі з яго пінжак і кашулю. Тады падчас беспарадкаў пацярпелі некалькі чалавек.