На чэмпіянаце свету ў Мінску прыйшла пара вырашальных матчаў

24 апреля 2015

Увага спартыўных балельшчыкаў у гэтыя дні прыкаваная да сусветнага першынства па футзале. На чэмпіянаце свету ў Мінску прыйшла пара вырашальных матчаў. І ўжо зараз відавочна, што нас чакае лацінаамерыканскі фінал - Еўропа не змагла скласці годную канкурэнцыю амерыканцам. На гэты момант завяршыўся першы паўфінал. На вашых экранах прамое ўключэнне з "Мінск-Арэны", дзе за другую пуцёўку ў фінал змагаюцца Парагвай і Аргенціна.

Нагадаем, заўтра ў "Мінск-Арэне" будуць разыграныя медалі чэмпіянату свету: у 20:30 матч за золата, а ў 19:00 пачнуць аспрэчваць бронзавыя ўзнагароды.