БАТЭ ў рамках Лігі Еўропы прымае нямецкі "Кёльн"

19 октября 2017

Чарговы вялікі футбол на "Барысаў-Арэне". БАТЭ ў рамках Лігі Еўропы прымае нямецкі "Кёльн". Пераможца атрымае добры шанц на выхад у вясновую стадыю турніру.

Да пачатку паядынку – менш за гадзіну. У Барысаве працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).

Раніцай заставалася толькі 500 білетаў. Гэта значыць, няма ніякіх шанцаў, што падчас гульні тут будуць вольныя месцы. Балельшчыкі толькі пачынаюць заходзіць. Стартавы свісток у матчы БАТЭ - "Кёльн" прагучыць у 20:00.

Згодна з паведамленнем прэс-службы нямецкага клуба, у Беларусь прыехала каля тысячы балельшчыкаў з Германіі. За імі наша міліцыя будзе сачыць пільна. Месяц таму на матч з "Арсеналам" у Лондан прыехала 20 тысяч фанатаў "Кёльна", былі беспарадкі. Наогул "казлы" (гэтая жывёліна намалявана на эмблеме "Кёльна") у мінулым сезоне сталі пятымі ў нямецкай Бундэслізе, нейкі час лідзіравалі. Але вось зараз стартавалі дрэнна: адно ачко ў васьмі гульнях і апошняе месца. У Лізе Еўропы ў чырвона-белых два паражэнні. Дарэчы, у Еўракубках трохразовы чэмпіён Германіі гуляе ўпершыню за чвэрць стагоддзя.

Сёння букмекеры аддаюць невялікую перавагу гаспадарам. На рахунку БАТЭ ёсць нічыя з "Црвенай Зоркай". Хоць, гуляючы ў Еўропе, барысаўчане трымаюць у галаве чэмпіянат Беларусі. З-за пратэрміноўкі штрафу варатаром Верамко і, як вынік, тэхнічнага паражэння ад "Слуцка" каманда Ярмаковіча саступае і "Шахцёру", і "Дынама". Ужо вядомыя стартавыя склады.

Перамога сёння амаль дакладна дазволіць дагнаць "Црвену Зорку", якая ідзе другой у квартэце. Сербы сёння прымаюць "Арсенал". У плэй-оф выйдуць дзве каманды з чатырох. Такім чынам, БАТЭ - "Кёльн". Пачатак у 20:00. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".