На дзень Слуцк ператварыўся ў вялікую велатрасу

20 августа 2018

Каля 3 гадзін у дарозе і амаль 44 кіламетры дыстанцыі. На дзень Слуцк ператварыўся ў вялікую велатрасу. У раёне прайшоў абласны веласіпедны тур, прысвечаны Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за паўтысячы чалавек з розных куткоў Мінскай вобласці.

Да спартыўнага свята далучылася і Наталля Кузьміцкая. Напэўна, такую колькасць веласіпедыстаў цэнтральная плошча Слуцка прымае ўпершыню. Менавіта адсюль стартуюць удзельнікі абласнога велатура. Ад кожнага раёна вобласці прыехала свая спартыўная дэлегацыя.

Велапрабег пачаўся з сімвалічнага ўскладання кветак да мемарыяла загінуўшым. Памятныя месцы і па шляху руху. Праводзілі на старт веласіпедыстаў амаль усім горадам.

Дарога няпростая - траса ідзе праз лясны масіў, на ёй шмат уздымаў і спускаў. Але тым цікавей. Дружную калону было бачна здалёк. Першыя 16 кіламетраў праехалі даволі хутка.

Веласіпедысты ў паездцы не сумуюць – рухаюцца у размоўным тэмпе. Міхаіл Пашко ў мінулым прафесійны веласіпедыст, падчас велатура раздае карысныя парады пачаткоўцам.

Сёлета абласны тур аб'яднаў больш за паўтысячы удзельнікаў. Гэта сведчыць аб тым, што веларух у вобласці актыўна развіваецца.

Традыцыя знаёміцца з роднымі краявідамі у фармаце велавандроўкі абавязкова працягнецца. Чарговы тур адбудзецца ў новым раёне вобласці.