БАТЭ ў першым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прыме "Пяст"

9 июля 2019

Ледзь больш за суткі да старту беларусаў у новым еўракубкавым футбольным сезоне. Чэмпіён краіны БАТЭ ў першым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прыме лепшую каманду Польшчы "Пяст". У суседзяў чэмпіянат краіны стартуе толькі ў наступныя выхадныя, аднак гульнявы тонус не стане вялікай перавагай для барысаўчан, хоць і будзе мець значэнне.

Матч БАТЭ - "Пяст" (Польшча) глядзіце заўтра на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 20 гадзін. Паядынак у адказ каманды згуляюць 17 ліпеня ў Глівіцэ.