Альпіністы, якія паднімалі факел II Еўрапейскіх гульняў на вяршыню гары Манблан, спусціліся да яе падножжа

6 мая 2019

Група альпіністаў, якая паднімала факел II Еўрапейскіх гульняў на вяршыню гары Манблан, спусцілася да яе падножжа. І першымі іх сустрэла здымачная група Агенцтва тэленавін. Ззаду больш як двое сутак у няпростых пагодных умовах. Бо цыклон, які прыйшоў на Апенінскі паўвостраў, прынёс і моцны вецер, і нават град. Але беларусы справіліся са сваёй задачай - сёння раніцай факел II Еўрапейскіх гульняў гарэў на самым высокім месцы Старога Свету. У гэтыя хвіліны сустракаюць нашых альпіністаў у мэрыі горада Курмаёр. І далей факел II Еўрапейскіх гульняў адправіцца ў сталіцу Славеніі Любляну. 12 мая эстафета "Полымя міру" пачне свой шлях па гарадах Беларусі.