У беларускіх школах сёння пачынаюцца першыя заняткі

3 сентября 2018

У беларускіх школах сёння пачынаюцца першыя заняткі. І некаторыя ўжо скарыстаюцца новымі падручнікамі. Іх абнаўленне праходзіць паэтапна, а поўнасцю працэс завершаць да наступнага 1 верасня. Пра тое, як гэта будзе адбывацца, напярэдадні ў "Галоўным эфіры" расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Сёлета новыя дапаможнікі ў вучняў 4-ых і 8-ых класаў. Усяго 44 падручнікі. У іх распрацоўцы ўдзельнічалі настаўнікі-практыкі, а ў некаторых выкарыстаныя тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

З гэтага навучальнага года таксама запрацуюць агракласы. Таксама зараз беларускія школьнікі змогуць асвойваць і рабочыя прафесіі.