Увага міжнародных СМІ прыкаваная да Вялікабрытаніі

5 февраля 2016

Апоўдні Джуліян Асанж павінен пакінуць будынак дыппрадстаўніцтва. Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што камісія ААН прыняла рашэнне на карысць заснавальніка WikiLeaks. Нагадаем, Асанж хаваецца ў эквадорскім пасольстве з 2012 года. Ён скардзіўся на дзеянні ўладаў Брытаніі і Швецыі і заявіў, што здасца брытанскай паліцыі, калі ААН адхіліць яго прэтэнзію. Эксперты, зрэшты, адзначаюць, што рашэнне спецгрупы з'яўляецца фармальным і не накладвае ніякіх абавязацельстваў на Лондан і Стакгольм. Асанж, грамадзянін Аўстраліі, абвінавачваецца ў Швецыі ў згвалтаванні. З гэтай нагоды скандынаўская краіна дамагаецца яго экстрадыцыі са Злучанага Каралеўства. Сам Асанж усе абвінавачанні ў свой адрас адхіляе.