Аляксандра Сасновіч пакуль саступае Дар'і Касаткінай

19 октября 2017

Пакуль саступае, аднак наперадзе другі сэт. У гэтыя хвіліны працягваецца чвэрцьфінальны матч тэніснага турніру WTA Кубак Крамля. Беларуска Аляксандра Сасновіч, якая замыкае топ-100 сусветнага рэйтынгу, гуляе супраць гаспадыні кортаў Дар'і Касаткінай, 29-й ракеткі свету. Першая партыя засталася за расіянкай, 6:4. Прамы эфір вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Пазней Вера Лапко згуляе з румынкай Ірынай Бегу. Развіццё падзей на маскоўскіх кортах і вынікі супрацьстаянняў у нашых наступных выпусках.