У Раўбічах завяршаецца падрыхтоўка да чэмпіянату свету па летнім біятлоне

22 Жніўня 2019

Сёння ўдзельнікі правялі афіцыйную трэніроўку. Ужо заўтра першыя старты. Беларуская каманда ў занятках не ўдзельнічала - нашы спартсмены толькі днём вярнуліся з італьянскага Антхольца. Зрэшты, часу на вывучэнне  дамашняй трасы не трэба - тут біятланісты праводзяць некалькі месяцаў  на год.

Чэмпіянат свету па  летнім біятлоне завершыцца ў нядзелю. Гэтыя спаборніцтвы - адзін з этапаў падрыхтоўкі да зімовага этапа Кубка свету ў 2022 годзе.

Спецыяльна для балельшчыкаў  з 23 па 25 жніўня  будзе арганізавана работа прыгараднага экспрэснага маршруту № 449Э. Першы рэйс адправіцца ў Раўбічы ад станцыі метро "Барысаўскі  тракт" ужо а 9-й гадзіне раніцы. Курсіраваць аўтобусы будуць да шасці вечара. Інтэрвалы ў руху  складуць  паўгадзіны.