Сяргей Вязовіч выйграў заключны, пяты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях"

6 июля 2021

Лідар беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч выйграў заключны, пяты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" і стаў другім у агульным заліку грузавікоў. Гонка фінішавала ў Горна-Алтайску. Шматдзёнка стартавала на мінулым тыдні ў Омску. Яна павінна была завяршыцца ва Улан-Батары. Аднак з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў Манголіі арганізатары прынялі рашэнне не перасякаць мяжу і скараціць ралі, правёўшы яго толькі па тэрыторыі Расіі. Яшчэ адзін пілот "МАЗ-СПОРТаўта" Аляксей Вішнеўскі стаў восьмым. Віталь Мурылёў заняў дзясятае месца.