Аляксандр Авечкін стаў першай зоркай дня ў НХЛ і пабіў рэкорды Бурэ і Грэтцкі

12 декабря 2018

Капітан "Вашынгтона" закінуў 3 шайбы ў пераможным матчы з "Дэтройтам", 6:2. Гэты хет-трык для яго стаў 21 за кар'еру ў НХЛ. У Паўла Бурэ іх было 20. Усяго ў 30 матчах гэтай рэгуляркі Аляксандр Авечкін закінуў ужо 25 шайб. Да такой адзнакі ён дабраўся ў 14 сезоне запар. А вось Уэйн Грэтцкі па гэтым паказчыку застаўся ззаду расіяніна - 13 сезонаў запар.