Уся ўвага краіны сёння прыкавана да Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту

24 апреля 2018

Традыцыйна пазначаныя прыярытэты развіцця і расстаўленыя акцэнты на праблемах, якія патрабуюць вырашэння. Блокі Паслання былі прысвечаныя эканоміцы, пытанням бяспекі, сітуацыі ў рэгіёне і свеце, адносінам з ЕС і праблемам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Гаворачы аб унутранай палітыцы, Кіраўнік дзяржавы спыніўся на праблемах, з якімі сутыкаецца грамадства і запатрабаваў зрабіць Беларусь па-сапраўднаму прывабным транспартным вузлом.

Галоўнай мэтай застаецца будаўніцтва дзяржавы для народа. На першым плане, на думку Прэзідэнта, задача - умацаваць эканоміку і прымножыць дабрабыт грамадзян. Пры гэтым у Беларусі няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара.

Выступленне прадоўжылася амаль паўтары гадзіны, стаўшы самым лаканічным у гісторыі. Пасля гэтага Прэзідэнт адказаў на пытанні дэпутатаў. Паднятыя тэмы арэнднага жылля, вылучэння зямельных участкаў, якасці дарог, адукацыі. Нагадаю, тэлеверсію паслання пакажуць усе беларускія тэлеканалы сёння ў 9 вечара. У сувязі з гэтым "Панарама" выйдзе ў эфір у 20:30.