2020 годзе ў Беларусі на месцы спаленай вёскі Ала пабудуюць мемарыяльны комплекс У

16 декабря 2019
У Беларусі з'явіцца буйны мемарыяльны комплекс. Яго ўзвядуць на месцы вёскі Ала, знішчанай фашыстамі ў 1944 годзе. Тады ў агні зажыва згарэлі 1 758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Па колькасці ахвяр  гэта 12 Хатыняў. Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне аб тым, што гэта самая трагічная вёска ў ваеннай гісторыі Беларусі. Ініцыятарамі стварэння памятнага мемарыяла сталі жыхары Светлагорскага раёна. Высілкі аб'ядналі моладзь, ветэраны, журналісты. Створаны дабрачынны рахунак і архітэктурны праект. Фінансава да рэалізацыі праекта падключыцца і дзяржава.

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу адбудзецца ўжо ў 2020 годзе - у год 75-годдзя Вялікай Перамогі.