Мінскае "Дынама" працягвае выязную серыю

20 ноября 2017

Сталічнае хакейнае "Дынама" сёння ў Хабараўску прадоўжыць сваё чарговае выязное турнэ ў рамках Кантынентальнай хакейнай лігі: рэабілітавацца пасля паражэння ад "Адмірала" 0:5 "зубры" паспрабуюць у матчы супраць 11-ай каманды Усходняй канферэнцыі - "Амура". Пачатак прамой трансляцыі сустрэчы на тэлеканале "Беларусь 5" у 12:25.