У Палацы Рэспублікі завяршыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі

1 июля 2015

Такім чынам, дадзены афіцыйны старт галоўнаму святу краіны. Сярод ганаровых гасцей - вядомыя і заслужаныя людзі краіны, дыпламаты, грамадскія дзеячы, а таксама героі ўрачыстасці - ветэраны. У мерапрыемстве прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці і адзначыў, што 3 ліпеня назаўжды застанецца асаблівай датай у беларускім календары і наш народ не забудзе тых, хто пазбавіў свет ад фашызму.

Свет зараз не стаў больш спакойным. Беларусь праводзіць міралюбную палітыку, але пры гэтым вымушаная ўсяляк развіваць і падтрымліваць свае ўзброеныя сілы. Пры гэтым, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, галоўны фундамент нашай бяспекі і незалежнасці - згода ў грамадстве, мір і парадак унутры краін, а таксама ўстойлівае развіццё эканомікі.

Пасля выступлення Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі пачалася святочная праграма. Тэлеверсію ўрачыстага сходу і канцэрта майстроў мастацтваў глядзіце сёння на нашым канале адразу пасля "Панарамы".