У Сочы пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

13 февраля 2019

Сёння ў Сочы пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Кіраўнік дзяржавы прыбыў напярэдадні. Лідары падчас тэлефоннай размовы 31 студзеня дамовіліся наконт сустрэчы, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі напрыканцы мінулага года.

Сёння будуць разгледжаны самыя актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Напярэдадні сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці перагаворнага парадку дня і фармату сустрэчы. У цэнтры ўвагі і інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы. А з улікам канструктыўнага развіцця ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы ў пятніцу пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.