Кампаніі - рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій змогуць працаваць па новых навукаёмістых кірунках

4 ноября 2014

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны Дэкрэт №4. Зараз статус рэзідэнта, падатковыя прэферэнцыі могуць атрымаць і кампаніі, дзейнасць якіх звязана з сумежнымі IT-кірункамі. Сярод іх: мікра-, опта- і нанаэлектроніка, перадача даных, радыёлакацыя і радыёсувязь, а таксама абарона інфармацыі і стварэнне цэнтраў апрацоўкі даных. Нагадаем, у Беларусі да 2015 года рэалізуецца дзяржпраграма інфарматызацыі. Адзін з яе маштабных праектаў - электронны ўрад, які ствараецца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Аўтаматызаваная сістэма інтэгруе ўсе інфармацыйныя рэсурсы дзяржорганаў. Менавіта праз іх фізасобы змогуць атрымаць неабходныя звесткі. Асноўная ідэя электроннага ўрада - арганізаваць максімальна карысную і хуткую сувязь паміж грамадзянамі, бізнесам і ўладай. Новая сістэма ўліку і кантролю здольная забяспечыць краіне шэраг стратэгічных пераваг, паменшыць папяровы дакументаабарот і вырашыць праблему дэбюракратызацыі.