Зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год

27 декабря 2019
30 законапраектаў падрыхтуюць беларускія заканатворцы ў наступным годзе. План зацверджаны адпаведным указам Прэзідэнта. Асноўным крытэрыем стала патрэбнасць грамадства ў заканадаўчым урэгуляванні асобных пытанняў. Будуць актуалізаваны тыя, што ўжо ёсць, і створаны прынцыпова новыя. Сярод іх праекты законаў "Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага небюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва" і "Аб ліцэнзаванні". Таксама запланавана распрацоўка канцэпцый законаў "Аб страхавой дзейнасці" і "Аб аб'яднаннях наймальнікаў".