У Нур-Султане ўрачыста адкрылі комплекс будынкаў пасольства Беларусі ў Казахстане

24 октября 2019
Правёўшы прэзідэнта Кубы, літаральна праз некалькі хвілін Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Казахстан. Там беларускі лідар правядзе перамовы з кіраўніком рэспублікі Касым-Жамартам Такаевым ужо заўтра.

Сёння ў Нур-Султане адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця цэлага комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Казахстане. Ён складаецца з адміністратыўнай пабудовы, жылога дома на 10 кватэр і рэзідэнцыі пасла. Дарэчы, пасольства нашай краіны зараз размешчана ў дыпламатычным квартале Нур-Султана. Сярод суседзяў ЗША, Рэспубліка Карэя і Расія. Хутка з'явяцца прадстаўніцтвы Кітая, Узбекістана, ААЭ і Саудаўскай Аравіі. А для Мінска і Нур-Султана  гэта чарговы крок насустрач рэалізацыі сумесных планаў.

На гэтым актыўная праграма Беларусі і Казахстана  не заканчваецца. Так, у Нур-Султане адкрыўся сумесны бізнес-форум. Удзел у ім бяруць амаль дзве сотні прадпрыемстваў. Чакаюцца вялікія кантракты. Дэлегацыя з нашай краіны ўжо наведала свабодную эканамічную зону, азнаёмілася з працай мясцовага тэхнапарка. Абодва  бакі чакаюць, што ў рамках форуму ўдасца замацаваць слупы эканамічнага супрацоўніцтва, каб пакарыць  тавараабарот у мільярд долараў. Такую планку Аляксандр Лукашэнка паставіў беларускім прадпрыемствам два гады таму.