Моладзевай сталіцай Беларусі 2019 года аб’яўлена Орша

28 февраля 2019

Гэты статус горад прыняў ад Магілёва. Перадача сімвалічнага ключа адбылася на сцэне гарадскога Цэнтра культуры. Сёння тут сабраліся маладыя і крэатыўныя беларусы з розных рэгіёнаў краіны. Яны сталі галоўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага форуму "Беларусь. Моладзь. Будучыня". Свае распрацоўкі на свяце ў Оршы прэзентавалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Выставудасягненняў арганізавалі і ўстановы адукацыі Аршанскага раёна.

На працягу года ў Оршы пройдуць абласныя і рэспубліканскія моладзевыя мерапрыемствы. Горад стане платформай для падтрымкі і развіцця розных праектаў і ініцыятыў.