Аляксандр Лукашэнка наведаў завод Мотавела

6 сентября 2013

Экспарт, рэнтабельнасць і разгрузка складоў. Гэтыя тры тэмы былі сёння ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка наведаў завод Мотавела, азнаёміўся з тым, як ідуць справы ў прыватніка па адраджэнні і прасоўванні вядомага брэнда. Але сур'ёзная размова закранула ў цэлым усю прамысловасць. Аб'ёмы продажаў беларускай тэхнікі ўпалі. Вытворцы звязваюць гэта са скарачэннем ёмістасці сусветнага рынку, ростам канкурэнцыі і зніжэннем плацежаздольнасці асноўных спажыўцоў. Таксама Кіраўнік дзяржавы нагадаў ураду аб выкананні абавязацельстваў па разгрузцы складоў.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, чаканне, што беларускі рубель дэвальвуецца пад патрэбы прамысловасці, памылковае. Нацыянальная валюта будзе мацнець і залежаць толькі ад рынку.


Кіраўнік дзяржавы, наведваючы прадпрыемства Мотавела, пабываў у цэхах, а таксама на выставе гатовай прадукцыі і выказаў некалькі заўваг. Усе падрабязнасці глядзіце на інфармацыйным канале Панарама.