Тэлеграмы з добрымі словамі накіравалі беларусам лідары Саудаўскай Аравіі і Бахрэйна

6 июля 2018

Віншаванні з Днём Незалежнасці працягваюць паступаць на адрас беларусаў і Прэзідэнта нашай краіны з самых розных куткоў свету. Тэлеграмы з цёплымі і добрымі словамі накіравалі лідары Саудаўскай Аравіі і Бахрэйна.

Пасланне з Саудаўскай Аравіі падпісана каралём блізкаўсходняй дзяржавы: "Мне прыемна з нагоды святкавання Дня Незалежнасці вашай краіны накіраваць вашаму правасхадзіцельству ад імя народа і ўрада каралеўства Саудаўская Аравія, а таксама ад сябе асабіста шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця, а ўраду і народу дружалюбнай Рэспублікі Беларусь пажадаць стабільнага прагрэсу і росквіту."

Таксама з адміністрацыі караля Саудаўскай Аравіі прыйшоў ліст з цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі ад спадчыннага прынца гэтай дзяржавы.

У тэлеграме ад караля Бахрэйна шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні асабіста ад лідара каралеўства і ад народа.

Нагадаем, дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў, каралёў і ўрадаў найбуйнейшых дзяржаў накіравалі на адрас Прэзідэнта і народа Беларусі віншаванні і шчырыя пажаданні. Сярод іх - Кітай, Індыя, Расія, ЗША, краіны Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў, а таксама дзяржавы Садружнасці, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і вядомыя палітыкі. Геаграфія народаў і дзяржаў, якія жадаюць Беларусі поспеху і разлічваюць на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, пашыраецца.