Рэдкі для лясоў Еўропы залацісты баравік знойдзены ў Маларыцкім раёне

8 октября 2018

Цэлую паляну нетыповых грыбоў знайшла сям'я з Брэста. Яны і паказалі знаходку спецыялістам Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі. Брэсцкія навукоўцы вызначылі від грыба, а таксама адправілі пробу ў сталічную лабараторыю мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі.

Залацісты баравік ядомы і бяспечны. Навукоўцы мяркуюць, што споры вельмі рэдкага ў Еўропе віду занесеныя ветрам або ў выніку грузаперавозак.