Спартыўныя клубы павінны самастойна зарабляць 50% уласнага бюджэту да 2015 года

16 апреля 2013

Гэта абавязковая ўмова, якая стымулюе  да вядзення гаспадарчай дзейнасці,  прапісана ў новым указе Прэзідэнта. Сёння доўгачаканы ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў. Кіраўнік  дзяржавы таксама прынцыпова змяніў падыходы да аказання дзяржпадтрымкі як цэлым арганізацыям, так  асобным атлетам. Зараз адно, няхай і важкае дасягненне, не гарантуе спартсмену  прэзідэнцкую стыпендыю больш чым  на год. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы  даклад па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі ў спорце,  даручыў дапрацаваць праекты новых указаў. Так, зменены падыход да  прызначэння рознага роду стыпендый спартсменам.


Калі раней перамога на Алімпійскіх гульнях гарантавала нябеднае існаванне на працягу чатырох гадоў, то зараз аплата працы будзе пераглядацца міжведамаснай камісіяй штогод. Бо па выніках  Алімпіяды ў Лондане існуе  цэлы шэраг прыкладаў, калі гарантыя вялікіх грошай  расхалоджвала спартсменаў - яны проста зніжалі патрабавальнасць да сябе.


Таму ва ўказе Прэзідэнта за №190  прапісаны выразны механізм, які, перш за ўсё, кантралюе дынаміку вынікаў.  Гэта значыць, якім бы ты ні быў заслужаным майстрам, пацвярджаць свой статус трэба на кожным чэмпіянаце свету або Еўропы.


Дзяржпадтрымка будзе ў першую чаргу аказвацца найболей папулярным відам  спорту: тым, якія прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях. Але дзяржава не стане безаглядна фінансаваць элітныя клубы - утрыманства плануюць выкараніць дзякуючы ўказу за нумарам 191. Ён значна пашырыў пералік інструментаў для вядзення гаспадарчай дзейнасці. Клубы па відах спорту ведаюць: да 2015 года яны павінны зарабіць  палову свайго бюджэту. Для гэтага ім   прыйдзе на дапамогу значна пашыраны пералік відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія спартыўныя  арганізацыі могуць ажыццяўляць  не ўтвараючы  камерцыйных арганізацый. Краевугольным каменем дзяржпадтрымкі з'яўляюцца і адлічэнні на дзіцячы спорт. 15% усёй дапамогі клубы абавязаны адлічваць на выхаванне падрастаючага пакалення.