Дзіцячы сад № 477 адкрылі ў Мінску пасля капрамонту

4 ноября 2022
Не толькі будаваць, але і аднаўляць. Дзіцячы сад № 477 у Заводскім раёне адчыніў свае дзверы пасля капітальнага рамонту. У дашкольнай установе функцыянальныя зоны, новыя гульнявыя пляцоўкі, актавая зала і спартыўная з сучасным  абсталяваннем. Уся інфраструктура адпавядае апошнім тэндэнцыям дашкольнага развіцця. Дарэчы, установа разлічана на 186 выхаванцаў.

Пасля рэканструкцыі і мадэрнізацыі дашкольнай установы з'явіліся дадатковыя памяшканні і новыя магчымасці, зараз у інтэграваных групах змогуць праходзіць навучанне і дзеці з асаблівасцямі развіцця. Гонар сада - музей гісторыі нашай краіны.