Прэзідэнт Беларусі сёння дасць інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг"

31 марта 2015
Інтэрв'юерам Кіраўніка дзяржавы выступіць вядучы карэспандэнт "Блумберг ТБ" з Лондана Раян Філіп Чылкат, які ўжо браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў 2001-м у якасці карэспандэнта тэлеканала CNN. Медыяхолдынг "Блумберг" заснаваны ў 1981 годзе ў ЗША Майклам Блумбергам. Яго медыйныя сэрвісы транслююцца ў 200-х краінах. Холдынг уключае радыё, інтэрнэт-сайты, выдае часопісы і кнігі для супрацоўнікаў інвесткампаній.