Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

26 марта 2019

Сёння па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова  прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанні двухбаковых міждзяржаўных адносін, а таксама некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня. Прагаварылі лідары і графік будучых  кантактаў. Абодва прэзідэнты ў хуткім часе возьмуць  удзел у міжнародных форумах у Нурсултане і Пекіне.