У Беларусь, нарэшце, прыйшла сапраўдная зіма

28 декабря 2015

Напярэдадні слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за нуль градусаў, а ноччу практычна па ўсёй Мінскай вобласці прайшоў снег. З-за вялікай колькасці ападкаў утварыліся заносы. Але ў гэтым годзе да прыходу зімы камунальныя службы аказаліся гатовыя. Уборачная тэхніка і дворнікі выйшлі на вуліцы сталіцы своечасова, таму сур'ёзных аўтамабільных затораў на дарогах удалося пазбегнуць.

Першыя сумныя наступствы прыходу снежнай зімы здарыліся ў Мінску. На вуліцы Ціміразева вадзiцель-дзяўчына, рухаючыся з боку Тучынскага завулка ў напрамку праспекта Машэрава, не паспела своечасова затармазіць і ўрэзалася ў МАЗ, якi спыніўся. Як паведамілі ў ДАІ, вадзiцель выбрала няправільную хуткасць руху, таму не паспела спыніцца перад грузавіком, якi затармазіў на святлафоры. У аварыі ніхто не пацярпеў.

Таксама Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае ўсім вадзiцелям аб мерах засцярогі. На дарогах краіны ў найбліжэйшы час магчыма галалёдзіца, таму тым, хто яшчэ не змяніў летнюю гуму на зімовую, лепш не спакушаць лёс. Таксама асцярожнымі трэба быць і пешаходам, бо звычайна першы снег - гэта прадвеснік ўсплёску зваротаў у траўмапункт.