Спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі

10 июля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з сыходам з жыцця выдатнага майстра сучаснасці, - гаворыцца ў спачуванні. - З жыцця пайшоў чалавек вялікага таленту, чыёй творчасцю па праве ганарыцца наша краіна. Работы Віктара Аляксандравіча, якія ўяўляюць сабою ўзоры высокага мастацтва, прызнаныя не толькі ў Беларусі, але і за мяжой".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Віктар Грамыка выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і стаў прыкладам самаадданага служэння Радзіме.