У Беларусі падаражэе прыродны газ

5 марта 2014

Прыродны газ падаражэе ў Беларусі. І, тым не менш, блакітнае паліва ў нашай краіне застаецца таннейшым, чым у Расіі і Украіне. Беларусы аплачваюць толькі 34% ад усіх выдаткаў. Летась кошт за тысячу кубаметраў склаў 178 долараў. Зараз жа ён роўны 182 доларам. Цана пойдзе ў плюс і ў красавіку.


Беларусь сярод краін-суседак па ўзроўні газіфікацыі - на самых верхніх радках. У нашай краіне ўсе 118 раёнаў газіфікаваныя. У рамках дзяржаўнай праграмы Адраджэнне сяла кожны год будуецца каля тысячы кіламетраў газаправода ў сельскай мясцовасці.