Сістэму адукацыі ў Беларусі будуць удасканальваць у 2018 годзе

28 декабря 2017

Гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас навагодняга дабрачыннага свята ў Палацы Рэспублікі. У Мінск на Галоўную ёлку краіны з'ехаліся больш чым 2 тысячы дзяцей з усёй рэспублікі. Прэзідэнт заклікаў юных беларусаў добра вучыцца, часцей адрывацца ад гаджэтаў, а галоўнае - берагчы і прымнажаць дасягненні сучаснай Беларусі.

Зала Палаца Рэспублікі сабрала выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, тых, хто выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях і па розных прычынах застаўся без бацькоў. Галоўным падарункам для гасцей свята стаў маляўнічы паказ "Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год" - казка, у якой дабро перамагае зло.