Творчая моладзь сталіцы падтрымала рэспубліканскую акцыю "Кветкі Вялікай Перамогі"

4 мая 2016

Пабываць у партызанскім лагеры, расшыфраваць пасланне радыста або адправіць ліст-трохвугольнік па палявой пошце. Ля Маладзёжнага тэатра эстрады прыпаркаваліся рэтрааўтамабілі і абсталявалі пяць інтэрактыўных пляцовак з інтэр'ерам і рэчамі часоў Вялікай Айчыннай. Адзенне салдат і партызан прымералі студэнты вядучых ВНУ краіны. Гледачамі і ўдзельнікамі ваеннай рэканструкцыі сталі прахожыя.

А ў холе тэатра эстрады распусцілася яблыня. Паўсотню бялюткіх кветак на сімвалічным дрэве замацавалі ўдзельнікі праекта. Прадоўжылі святочную праграму музычныя замалёўкі і вакальна-харэаграфічныя нумары ад артыстаў эстрады і тэатра.