Сёння Прэзідэнт запатрабаваў справаздачу ад энергетыкаў

16 апреля 2013

Кіраўнік дзяржавы  правёў нараду, на якой разглядалася пытанне функцыянавання і развіцця беларускай энергетыкі, галіны, якую Аляксандр Лукашэнка параўнаў з крывяноснай сістэмай, паколькі любы збой у яе працы негатыўна адлюстроўваецца на стане спраў ва ўсёй эканоміцы. За 6 апошніх гадоў у развіццё энергетычнай галіны ўкладзена 7 мільярдаў долараў. Аднак, паводле інфармацыі кантралюючых органаў,  адпаведнай аддачы ад укладзеных сродкаў не атрымана. Прэзідэнт падрабязна спыніўся на тых праблемах, якія назапасіліся ўсярэдзіне галін.


Сярод праблемных пытанняў працы галіны Аляксандр Лукашэнка назваў нізкую аддачу ад экспарту, неэфектыўную  рэалізацыю інвестпраектаў, адсутнасць парадку ў сістэме дзяржзакупак, што параджае факты зладзейства і карупцыі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад кіраўнікоў энергетычнага комплексу даць адказы  на пастаўленыя пытанні, каб сумесна з удзельнікамі нарады выпрацаваць рашэнне аб далейшай працы.