Сёння прызначаны кіраўнікі двух ключавых ведамстваў

17 декабря 2013
Валерый Іваноў узначаліў Белкаапсаюз, а старшынёй канцэрна Беллеспаперапрам прызначаны Юрый Назараў. Новых кіраўнікоў калектывам сёння прадставіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Гаворачы аб задачах, якія трэба будзе вырашаць кіраўнікам, Андрэй Кабякоў нагадаў патрабаванні Кіраўніка дзяржавы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў і нарошчванні экспарту прадукцыі.

Кіраўніку Белкаапсаюза трэба будзе ліквідаваць тыя праблемныя пытанні ў працы галіны, якія адзначыў Прэзідэнт на нарадзе ў пачатку года. Новы старшыня канцэрна Беллеспаперапрам павінен звярнуць асаблівую ўвагу на развіццё сыравінных зон і выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Андрэй Кабякоў, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: Беларусь мае вялікі патэнцыял сыравінных рэсурсаў, але па-ранейшаму ў нас высокая ўдзельная вага сыравіннага складальніка ў дабаўленай вартасці, у нашым экспарце.

Андрэй Кабякоў нагадаў аб патрабаванні Прэзідэнта, што ўсе сродкі, накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчасцяў, павінны вярнуцца годнай аддачай у скарбонку дзяржавы.